"Гульня тронаў": букмекеры назвалі верагоднага гаспадара Жалезнага трона

Больш за ўсё шанцаў на атрыманне Жалезнага трона, на думку букмекераў, ёсць у малодшых прадстаўнікоў сям'і Старк - Брана і Сансы.
Sputnik

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Букмекеры назвалі самых верагодных пераможцаў апошняга сезону "Гульні тронаў" - тых персанажаў, у якіх ёсць больш за ўсё шанцаў стаць уладарамі Вэстэроса.

"Гульня тронаў" атрымала "Эмі" як лепшы драматычны серыял

Апошні сезон "Гульні тронаў" выйдзе на экраны 17 красавіка, а ўжо летам ўсе будуць ведаць, якая сям'я пераможа ў бітве за Жалезны трон і магчымасць правіць Вэстэросам.

Актыўна робяць стаўкі на магчымага пераможцу "Гульні тронаў" фанаты не толькі ў абмеркаваннях серыяла, але і ў букмекераў. Так, за два тыдні да прэм'еры апошняга сезона самым верагодным уладальнікам Жалезнага трона букмекеры называюць Брана Старка. Следам за ім з невялікім адрывам ідзе яго сястра Санса Старк.

Ёсць верагоднасць перамагчы і ў "любога дзіцяці" Дэенэрыс Таргарыен - гэтак жа, як і ў нашчадкаў Джона Сноў.

Прымаюцца прагнозы і пра тое, хто ж наступным памрэ ў "Гульні тронаў". Сёння букмекеры ўпэўненыя ў хуткай гібелі Сэрсэі Ланістар. Таксама высокая верагоднасць смерці Эўрона Грэйджоя і Берыка Дандарыёна.

Фінал "Гульні тронаў" трымаецца ў строгай таямніцы: і тэлеканал HBO, і аўтар арыгінальнай кніжнай серыі Джордж Марцін нікому не распавядаюць, чым скончыцца сага.