Леанід Марчанка: мастацтва, поўнае паветра і святла

Знакамітаму беларускаму мастаку-графіку мало бы споўніцца сёння 78 гадоў.
Sputnik

Леанід Марчанка нарадзіўся ў Бабруйску і спачатку вучыўся ў мастацкай студыі ў родным горадзе, пакуль настаўнік, які заўважыў талент хлопчыка, не параіў яму паехаць у вучэльню імя У. Савіцкага, якая знаходзілася ў Пензе. Там Марчанка вучыўся пяць гадоў, а потым сам стаў выкладчыкам малявання ў школе.

Шагал і Віцебск: гісторыя кахання, якая працягнулася пасля смерці

Вырашыўшы працягнуць адукацыю, Леанід Марчанка вярнуўся ў Мінск, дзе паступіў на аддзяленне графікі тэатральна-мастацкага інстытута, але вучыўся там толькі тры месяцы, пасля чаго пайшоў у войска. Скончыць інстытут Марчанку давялося толькі ў 1972 годзе.

Пасля гэтага пачалася паспяховая кар'ера Леаніда Марчанкі як графіка і жывапісца. Літаральна праз два гады ён стаў членам Саюза мастакоў, яго працы, пераважна афорты і літаграфіі, аб'ездзілі шматлікія выставы.

Аматарам мастацтва добра вядомыя яго серыя літаграфій "Жанчыны Палесся", афортаў "Мой край азёрны", "Зямля і людзі" і многія іншыя. Творы Леаніда Марчанкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі, у прыватных галерэях Польшчы, Францыі, Германіі, Даніі і ЗША.

Акварэльная праца Леаніда Марчанкі пад назвай "Бэз" знаходзіцца ў адным з кабінетаў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У дзень нараджэння мастака Sputnik прапануе пазнаёміцца з яго працамі.