Перадачу з цыкла "Stop Juosta" пра архітэктуру сталіцы Беларусі зняў літоўскі тэлеканал LRT Plius.
У роліку распавядаецца пра архітэктуру савецкіх часоў і прыкметы міжваеннага мадэрнізму. Пра прыкметныя мінскія будынкі распавядаюць гісторык Томаш Блшачак, архітэктары Анатоль Шабалін і Юрый Таўбкін і дызайнер Наталля Храбрава, а таксама саліст оперы Віктар Скорабагаты і іншыя.
У апісанні цыкла перадач сказана, што канал прапануе не толькі агляд літоўскіх гарадоў, гарадоў гістарычнай архітэктуры мадэрнізма або інтэр'ераў, але і ўласныя гісторыі жыхароў горада.
Працягласць роліка пра Мінск – 26 хвілін, у ім ёсць субтытры на беларускай і літоўскай мовах.