Радыё

Што рабіць, калі ўкусіў клешч - рэкамендацыі інфекцыяніста

Ужо сем зваротаў з-за ўкусаў кляшчоў зафіксавана ў медустановах Беларусі з пачатку года - урач-інфекцыяніст Станіслаў Вельгін распавёў Sputnik пра самы эфектыўны спосаб абароны ад кляшчоў і першую дапамогу пасля ўкусу.
Sputnik
Што рабіць, калі ўкусіў клешч - рэкамендацыі інфекцыяніста

У апошнія гады з-за зменаў клімату істотна ўзрасла і актыўнасць кляшчоў у Беларусі, распавёў у гутарцы на радыё Sputnik урач-інфекцыяніст Святаслаў Вельгін.

Паводле слоў спецыяліста, сезон зараз практычна круглагодны - першыя выпадкі ўкусаў фіксуюцца ўжо з лютага, апошнія - у снежні. Так адбылося і ў гэтым годзе. З пачатку 2019 года пасля укусаў кляшчоў да ўрачоў звярнуліся ўжо сямёра беларусаў, чацвёра ў - у Брэсцкай вобласці (Пінскім, Жабінкаўскім, Пружанскім і Кобрынскім раёнах), астатнія ў Мінскай вобласці і Мінску.

У цэлым, кожны год па меддапамогу пасля ўкусаў звяртаецца каля 40 тысяч беларусаў. Але гэта толькі тыя, хто ідзе да ўрачоў, а не займаецца самалячэннем, а такіх у некалькі дзясяткаў разоў большы, адзначыў спецыяліст.

"У нас рэгіструецца некалькі захворванняў у сувязі з прысмоктваннем кляшча. Клешч з'яўляецца рэзервуарам і пераносчыкам шэрагу інфекцыйных хвароб, самая распаўсюджаная з іх хвароба Лайма або Лайм-барэліёз, і штогод рэгіструецца больш за тысячу выпадкаў хваробы па рэспубліцы", - сказаў Вельгін.

У той жа час спецыяліст расказаў і пра пэўную цыклічнасць у актыўнасці кляшчоў - воплескі і спады адбываюцца з інтэрвалам у тры гады. Што тычыцца геаграфіі, то найбольш небяспечныя буйныя лясныя масівы, такія як Белавежская і Налібоцкая пушчы, акрамя таго, актыўнасць кляшчоў звычайна вышэй там, дзе цяплей - у Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях, менш іх на поўначы краіны - у Віцебскай вобласці.

"Самы эфектыўны способ - гэта хуткае выдаленне кляшча. Пінцэтам захопліваем як мага бліжэй да скуры і круцім. У які бок зручней круціць, у тую і круціцца. Правай рукой атрымліваецца - па гадзіннай мы круцім, а ляўша, можа, у другі бок будзе круціць . Важна, што ідзе кручэнне, адзін-два абароты і ён сам вывернецца. Моцна сціскаць не трэба, каб не раздушыць", - распавёў Вельгін.

У той жа час, суразмоўца Sputnik нагадаў: нават паспяховая спроба дастаць кляшча ў хатніх умовах не выключае звароту да ўрача - у першыя трое сутак пасля ўкусу варта прыняць прэпарат, які вам параіць спецыяліст.

Поўную версію размовы з намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы, кандыдатам медыцынскіх навук Святаславам Вельгіным слухайце на радыё Sputnik Беларусь.