ЦТ па беларускай мове: фанетыка, арфаэпія, арфаграфія

Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik.
Sputnik
Фанетыка - раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца гукі, склады, націск і інтанацыя. Усе словы ў мове складаюцца з гукаў.
Гук – гэта найменьшая непадзельная адзінка вуснай мовы, якая сама па сабе не мае значэння, затое ўтварае словы з розным лексічным значэннем у залежнасці ад набору гукаў. Калі ў слоў аднолькавы гукавы склад, вытлумачыць  лексічнае значэнне дапамагае націск або кантэкст.
Напрыклад: прынцэса жыве ў замку – ключ павярнуўся ў замку.

Чаргаванне гукаў

На працягу развіцця беларускай мовы ў ёй выпрацаваліся законы чаргавання гукаў. Існуюць наступныя фанетычныя законы:

Склад і націск

Склад - гэта адзін ці некалькі гукаў, якія мы вымаўляем адным штуршком паветра на выдыху.
Націск - гэта вымаўленне аднаго са складоў з большай сілай і працягласцю, ён заўсёды падае на галосны гук. Склад, на які падае націск, называецца націскным, астатнія – ненаціскнымі.
У беларускай мове націск свабодны, гэта значыць, ён можа прыпадаць на любы склад у слове. У складаных словах бывае два націскі.

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Большасць запазычаных слоў прыйшлі ў беларускую мову з лацінскай – праз польскую і нямецкую, але гэта адбылося так даўно, што мы ўжо не адчуваем гэтыя словы як запазычаныя. Зусім іншая справа са словамі, якія адносна нядаўна трапілі ў беларускую мову з англійскай і тычацца паняццяў, якія з'явіліся ў мінулым стагоддзі.
Тэму правапісу запазычаных слоў мы падрабязна разглядалі ў моўнай хвілінцы

Правапіс прыстаўных галосных і зычных

Правапіс мяккага знака і апострафа

Раздзяляльны мяккі знак і апостраф пішуцца пасля зычных перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі: [й’э], [й’о], [й’у], [й’а], [й’і].

Правапіс слоў разам, праз злучок і асобна

Разам пішуцца:
Калі пры назоўніку ёсць паясняльнае слова, то з назоўнікам прыназоўнік пішацца асобна: на наш век, у цёплы вечар. Асобна таксама пішуцца прыназоўнікі з назоўнікамі ў спалучэннях без аглядкі, без канца, на вока, на злосць, на памяць, на хаду, пад паху, у абрэз.
Праз злучок пішуцца: