Вясна – час абуджэння прыроды, натхнення і кахання. Асабліва на Беларусі, дзе большую частку года ідзе то снег, то дождж. Сціплыя сонечныя прамяні натхняюць людзей на добрыя справы і пачуцці.
Натхніўся і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.
Ён кажа, што красавік – яго любімы фатаграфічны месяц, бо ўзімку паўсюль чорна-белыя колеры, а майская зеляніна хавае сапраўдную прыгажосць за сваёй празмернай яркасцю. Толькі ў красавіку можна ўбачыць сапраўднае хараство прыроды і наталіцца першымі сакавітымі колерамі.
Як выглядае красуня-вясна на беразе Іслачы, глядзіце ў фотастужцы.
Глядзіце таксама: