Пацешны ролік з танцуючым сабакам набірае папулярнасць у сацсетках. Пацешнымі кадрамі падзяліўся адзін з карыстальнікаў Twitter з нікнэймам Pancho.
"За тры дні на Tik Tok я знайшоў лепшае відэа ў інтэрнэце", - такім каментаром суправадзіў ён гэты ролік.
Смешнае відэа ўжо набрала больш за тры з паловай мільёнаў праглядаў. Знята яно ў амерыканскім штаце Канзас.
На кадрах бачна, як сабака ляжыць на падлозе, затым пачынае гучаць рытмічная музыка, спачатку некалькі секунд сабака прыслухоўваецца, а затым пачынае рухацца ў такт гукам.
Сабака матае галавой, нібы рок-зорка на канцэрце, а на фінішы нават хапае сябе за хвост.
Усяго відэаролік набраў ужо амаль трыста тысяч адзнак "падабаецца", а 90 тысяч карыстальнікаў падзяліліся кадрамі ў сацсетцы са сваімі падпісантамі.