Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу

Калі мядзведзь прачнуўся, пачалася сапраўдная вясна: у Музеі народнай архітэктуры і побыту ўзнавілі старажытны абрад.
Sputnik

Свята ўшанавання мядзведзя - Камаедзіца - адзначаецца 6 красавіка. Яно надыходзіць неўзабаве пасля вясновага раўнадзенства. Менавіта ў гэты дзень, па язычніцкіх вераваннях, бог-грамоўнік Пярун запальвае сонечны агонь, патушаны на зіму нячыстай сілай.

Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу

У славянскім фальклоры існуе шмат паданняў пра паходжанне мядзведзя. Распавядаюць навад, што ён калісьці быў чалавекам, але за крадзёж мёда чараўнік ператварыў яго ў звера. Часам мядзведзь атаясамліваўся з самім богам-грамоўнікам, які трымае нябесныя вуллі-хмары, а потым разбівае іх маланкай і з'ядае мёд, частка якога ў выглядзе дажджу праліваецца і на зямлю. 

Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу

У беларускім і ўвогуле славянскім фальклоры мядзведзь - цар усіх звяроў.

Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу

На камаедзіцу людзі ладзілі свята і гатавалі асаблівую ежу - камы, або гарохавыя аладкі. Ёсць меркаванне, што сама назва свята пайшла ад гэтых аладкаў, але па іншай версіі, мядзведзь мае яшчэ два імя - Ком і Бер. Ком спіць усю зіму ў хаце Бера (бярлозе). Такі працяглы сон асацыяваўся ў нашых продкаў са смерцю, і абудженне мядзведзя разам з усёй прыродай пасля зімы лічылася перамогай жыцця над небыццём.

Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу

У гэты дзень моладзь збіраецца, танчыць і спявае, гуляе ў розныя гульні і качаецца па зямлі, нібы мядзведзь, які прачынаецца ў сваёй бярлозе. Раней у вёсках было прынята пасля снядання лажыцца ў ложак, але не спаць, а ўвесь час пераварочвацца з боку на бок. 

Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу

Адзін з удзельнікаў свята пераапранаецца ў кажух навыварат і маску мядзведзя.

Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу

Вакол галоўнага героя свята збіраецца вялікі натоўп дзяцей, з якімі ён гуляе і танчыць.