Амаль кожны трэці ўладальнік аўто ў Беларусі не праходзіць тэхагляд

Многія вадзіцелі лічаць, што прасцей за ўсё было б уключыць дарожны збор у кошт палiва: паехаў, заліў бензін - тым і заплаціў.
Sputnik

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Тэхагляд з 4,2 мільёна зарэгістраваных у Беларусі аўто прайшлі толькі 1,24 мільёна машын, расказаў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік начальніка ДАІ Мінска Сяргей Каравацкі.

"Мы назіраем падзенне попыту на гэтую паслугу пачынаючы з 2014 года", - адзначыў прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі.

Таксі, якія не павысілі цэны на Еўрагульнях, атрымаюць спецыяльны знак

Справа - уласна не ў тэхаглядзе, а ў тым, што адначасова з ім дзяржава спаганяе так званы дарожны падатак. Штраф за паездкі без тэхагляду складае ад 1 да 3 базавых велічынь - гэта менш, чым кошт самога падатку.

Вадзіцелі скардзяцца - хтосьці ездзіць часта, а хтосьці - толькі ўлетку на дачу. У выніку колькасць машын без тэхагляду усё расце, пераплачваць мала каму хочацца.

Многія аўтаўладальнікі лічаць, што прасцей за ўсё было б уключыць дарожны збор у кошт паліва. Паехаў, заправіўся - тым самым і заплаціў.

Праект указа аб змене транспартнага падатку ўжо перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Праходзіла і грамадскае абмеркаванне праекта, прапаноў было каля трох сотняў. І каля траціны прапаноў як раз былі звязаны з тым, каб уключыць падатак у кошт паліва.

Але тут паўстала іншая праблема - падатковы манеўр у суседняй Расіі. Нафтаперапрацоўка стратная, каб выйсці на рэнтабельнасць, давядзецца і без таго яшчэ больш падвышаць кошт паліва - мінімум на 9 капеек, распавялі ў эфіры тэлебачання.

Першапачаткова распрацоўшчыкі праекта ўказа паставілі тэрмін - 1 красавіка, каб да наступу дачнага сезона тыя, хто карыстаецца аўтамабілямі ў асноўным у цёплы час года, засталіся задаволеныя. Але праект выклікаў рэзананс, і таму ўсе плюсы і мінусы вырашылі ўзважыць яшчэ раз, і транспартны падатак ад тэхагляду пакуль так і не адвязалі.