Настаўнікі бастуюць у Польшчы, экзамены пад пагрозай

Мінадукацыі распарадзілася даць магчымасць прымаць школьныя экзамены любому чалавеку з педагагічнай адукацыяй, таму што працаўладкаваныя ў школах настаўнікі гэта рабіць адмаўляюцца.
Sputnik

Бестэрміновую забастоўку аб'явілі польскія настаўнікі, якія выступілі з патрабаваннем павялічыць педагогам заработную плату, піша агенцтва РІА "Новости".

Настаўнікам у школах зарплаты плануюць падняць на 20%

Цяпер школьныя экзамены ў Польшчы пад пагрозай. Адчуць на сабе забастоўку сёння ў адной толькі Варшаве могуць больш за 200 тысяч дзяцей. Як мяркуецца, сёння будуць зачыненыя больш за 150 дзіцячых садоў, сто пачатковых школ і каля 30 ліцэяў.

У больш за 170 школах адзначылі, што могуць сёння паклапаціцца пра дзяцей на час працоўнага дня, але заняткаў для іх праводзіць не будуць.

З-за сітуацыі, якая склалася, гарадскія ўлады польскай сталіцы папрасілі працадаўцаў дазволіць супрацоўнікам сёння ўзяць дзяцей на працу там, дзе гэта магчыма.

Які зарплаты просяць настаўнікі

Настаўнікі просяць павялічыць заработную плату школьных педагогаў больш чым на 260 долараў у месяц.

Раней у Польшчы правялі рэферэндум, вынікі якога паказалі, што 79% школьных педагогаў гатовыя прыняць удзел у забастоўцы.

Лукашэнка запатрабаваў удвая падняць настаўнікам зарплаты

На працягу некалькіх тыдняў польскі ўрад у асобе віцэ-прэм'ера Беаты Шыдла вяло перамовы з прафсаюзамі настаўнікаў. Аднак да вечара нядзелі дасягнуць узаемаразумення атрымалася толькі з часткай прафсаюзных арганізацый, аднак найбуйнейшыя з іх - а гэта Саюз польскіх настаўнікаў і Форум прафесійных саюзаў - не пагадзіліся на ўмовы ўрада.

Сама віцэ-прэм'ер прызнала, што школа - гэта будучыня, і ўрад хоча, каб яе фінансавалі найлепшым чынам, піша Niezalezna.

Неўзабаве экзамены

Школьнікі, магчыма, і не асабліва знерваваліся з-за таго, што пад пагрозай апынуліся экзамены, але сітуацыя сур'ёзная.

Школьныя экзамены ў Польшчы запланаваны на 10, 11, 12, 15, 16 і 17 красавіка. Цяпер настаўнікаў, гатовых папрацаваць на іх, шукаюць па ўсёй краіне.

Міністр нацыянальнай адукацыі Ганна Залеўская падпісала распараджэнне, якое дазваляе стаць членам экзаменацыйнай камісіі любому чалавеку з педагагічнай адукацыяй.