Развітанне з акцёрам Уладзімірам Курганам пройдзе 9 красавіка

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў тэатры імя Горкага, дзе акцёр працаваў з 1974 года, развітацца з Курганам змогуць усе жадаючыя.
Sputnik

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Цырымонія развітання з акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага пройдзе ў аўторак, 9 красавіка, аб гэтым Sputnik расказаў першы намеснік дырэктара тэатра Ігар Андрэеў.

Праўнук першага Народнага артыста Беларусі бамжаваў і жыў на вакзале

"Развітанне з Уладзімірам Ільічом мы плануем заўтра, час яшчэ не вядомы. Усе жадаючыя могуць прыйсці развітацца з ім", - распавёў Андрэеў.

Дакладны час пачатку грамадзянскай паніхіды стане вядомы да канца дня ў панядзелак. Гэтая інфармацыя будзе апублікаваная на сайце тэатра імя М. Горкага, а таксама ў групах у сацыяльных сетках.

Акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Уладзімір Курган пайшоў з жыцця 7 красавіка. Ён нарадзіўся 7 студзеня 1953 года ў Мінску. У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці "акцёр драматычнага тэатра і кіно", пасля чаго прыйшоў працаваць у Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага.

На сцэне тэатра Уладзімір Курган сыграў нямала запамінальных роляў і быў любім гледачамі. Ён стварыў вобраз Данальбайна ў "Макбет" Уільяма Шэкспіра, сыграў нямецкага салдата ў "Знаку бяды" Васіля Быкава, Флёр'е ў спектаклі "Вяртанне ў Хатынь" паводле аповесці Алеся Адамовіча.