Ціма Беларускіх стаў удзельнікам скандалу

Малады артыст параўнаў сябе з "правінцыйным гастарбайтэрам" і паскардзіўся на арганізацыю вядомай расійскай прэміі.
Sputnik

Узыходзячая зорка беларускага шоу-бізнэсу спявак Ціма Беларускіх паскардзіўся на неналежнае абыходжанне: скандал разгарэўся на музычнай прэміі "Жара Music Awards".

Ціма Беларускіх можа патрапіць у рэйтынг Forbes

У мінулую пятніцу ў Маскве адбылося штогадовае ўручэнне расійскай музычнай прэміі "Жара Music Awards". Адным з намінантаў мерапрыемства стаў улюбёнец тынэйджэраў - Ціма Беларускіх. Ніхто не мог падумаць, што малады выканаўца апынецца ў цэнтры скандалу.

У сваім Instagram Ціма Беларускіх паскардзіўся фолаверам на неналежнае абыходжанне арганізатараў: па словах артыста, з ім абышліся як з "правінцыйным гастарбайтэрам".

Беларус распавёў пра тое, што з-за хамскага абыходжання ён у спешцы пакінуў канцэртную залу Crocus City Hall. Таксама ён дадаў, што спачатку яму прапанавалі стол "са з'едкамі", а пасля і зусім забыліся пра яго існаванне.

Як стала вядома, спевака запрасілі як намінанта на прэмію "Песня года" за кампазіцыю "Мокрые кроссы", аднак статуэтка дасталася іншаму выканаўцу.

У адказ на прызнанне Беларускіх арганізатар прэміі Эмін Агалараў выказаў неразуменне сітуацыі і намякнуў на тое, што за падобныя выказванні можна трапіць у чорны спіс. Таксама ён дадаў, што першапачаткова Беларускіх не планаваў заставацца на after-party.

Ціма Беларускіх стаў адкрыццём 2018 года. А яго хіты "Мокрые кроссы" і "Незабудка" доўгі час трымалісь на першых радках расійскіх хіт-парадаў.