У Мінску правядуць каля ста бясплатных экскурсій

"Фэст экскурсаводаў" стартуе ў Беларусі 10 красавіка, бясплатныя аўтарскія экскурсіі таксама будуць праводзіцца па ўсёй краіне.
Sputnik

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Бясплатныя экскурсіі для ўсіх жадаючых правядуць экскурсаводы Мінска і іншых гарадоў па ўсёй Беларусі ў рамках 10-га "Фэсту экскурсаводаў", які пройдзе з 10 красавіка.

Экскурсавод аб Трактарным пасёлку: з зямлянак пераехалі ў кватэру з ваннай

Рэгістрацыя на экскурсіі вядомых гідаў пачалася ў панядзелак увечары. Жадаючых запісацца на іх было так шмат, што сайт festguides.by не вытрымаў нагрузкі і нейкі час працаваў з перабоямі. У дадзены момант яго праца адноўлена, а на некаторыя экскурсіі яшчэ ёсць мета.

Нагадваем, адзін чалавек можа запісацца толькі на 3 экскурсіі ў дзень, інакш усім жадаючым не хопіць месцаў.

Экскурсаводы не абмяжуюцца толькі традыцыйнымі пешаходнымі шпацырамі - можна запісацца і на велаэкскурсію і на выязную праграму.

Сярод мінскіх адрасоў займальнае падарожжа абяцаюць па старой Грушаўцы, Нямізе, Уруччы, па мусульманскіх мясцінах Мінска, можна таксама ўбачыць, дзе тусавалася моладзь у 90-я, пабываць у кватэры Петруся Броўкі і даведацца пра сакрэты мінскіх півавараў.