МІНСК, 10 кра - Sputnik. У прыватнай уласнасці ў насельніцтва Беларусі ў канцы 2018 года, налічвалася звыш за 3 млн легкавых машын, такія звесткі прыводзіць Белстат.
У параўнанні з 2017 колькасць асабістых аўто вырасла больш чым на 58 тысяч, а ў параўнанні з 2005 павялічылася ўдвая.
На тысячу беларусаў прыпадае 320 аўтамабіляў, г.зн. практычна ў кожнай сям'і ёсць машына. Па гэтым паказчыку Беларусь абышла Украіну (215 аўтамабіляў) і Расію (288 на тысячу насельніцтва). А вось да ўзроўню Літвы (415) і Польшчы (571) яшчэ не дацягнула.
Па забяспечанасці асабістым аўтатранспартам у еўрапейскіх лідарах - Люксембург, Ісландыя, Італія і Фінляндыя, тут на 1 000 чалавек прыходзіцца больш за 600 аўтамабіляў.
Асноўны аўтапарк беларусаў - ужываныя аўтамабілі еўрапейскай вытворчасці. На долю новых даводзіцца толькі 5,5 адзінак на тысячу чалавек.