У Мінску ўспомняць гісторыю "Сабібора"

Выстава, прысвечаная арганізатару паўстання ў лагеры смерці "Сабібор" Аляксандру Пячэрскаму, адкрываецца ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Sputnik

МІНСК, 11 кра - Sputnik. Гісторыю лагера смерці "Сабібор" і аднаго з самых легендарных вязняў гэтага лагера Аляксандра Пячэрскага будуць успамінаць ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У чацвер тут адкрываецца часовая экспазіцыя "Аляксандр Пячэрскі як сімвал супраціву фашызму".

Адкрыццё экспазіцыі прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які адзначаецца 11 красавіка. Гэтая дата была абраная рашэннем ААН у памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў лагера Бухенвальд, што ўспыхнула ў красавіку 1945 года. Калі амэрыканскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю лагера, паўстанцы, па сутнасці, ужо кантралявалі сітуацыю.

У Мінску ўспомняць гісторыю "Сабібора"

Лагер смерці "Сабібор" дзейнічаў на тэрыторыі Польшчы з 15 мая 1942 года па 15 кастрычніка 1943 года. За гэты час тут было забіта каля 250 тысяч яўрэяў. І тут жа здарылася адна з нешматлікіх паспяховых гісторый супраціваў - паўстанне, у выніку якога некалькі соцень вязняў здолелі бегчы. Каля 170 уцекачоў немцы знайшлі па гарачых слядах і расстралялі. Да канца вайны дажылі толькі каля 50 чалавек. Сярод іх быў і Аляксандр Пячэрскі, савецкі ваеннапалонны, які здолеў прыдумаць план і арганізаваць паўстанне.

У Мінску ўспомняць гісторыю "Сабібора"

У гэтым годзе спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Пячэрскага. У кастрычніку 1941 года ён трапіў у палон пад Вязьмай. Каля паўгода - з мая 1942-га па верасень 1943-га - правёў у беларускіх канцлагерах, у тым ліку ў адным з найбуйнейшых лагераў для савецкіх ваеннапалонных Шталаг №352 і лагеры па вуліцы Шырокай.

З Беларусі яго перавезлі на тэрыторыю Польшчы ў "Сабібор". Пасля ўцёкаў з гэтага лагера Пячэрскі з групай таварышаў вярнуўся на тэрыторыю Беларусі, далучыўся да партызанаў.

У Мінску ўспомняць гісторыю "Сабібора"

Яго пасведчанне партызана прадстаўлена ў экспазіцыі, якая адкрываецца сёння ў музеі ВАВ.

У Беларусі, дзе загінуў кожны чацвёрты, нацыстамі было арганізавана мноства лагераў смерці: Трасцянец, куды забіваць везлі не толькі савецкіх грамадзян, але і яўрэяў з заходняй Еўропы, мінскі Шталаг-352, дзе ад холаду і голаду паміралі тысячамі маладыя мужчыны, Азарычы - балота, спешна агароджанае калючым дротам, якое панесла за два тыдні жыцця 13 тысяч чалавек.

Sputnik неаднаразова звяртаўся да гэтых гісторый, спрабуючы вярнуць памяць аб ахвярах, разабрацца ў тым, хто і чаму станавіўся катамі.