Радыё

Мікуліч: мала хто ведае, што Юрый Гагарын быў сапраўдным трубачом

Да Дня касманаўтыкі Мінскі планетарый падышоў крэатыўна - адкрыў серыю канцэртаў, прысвечаных першаму палёту чалавека ў космас, а таксама распрацаваў шэраг праектаў, якія дапамогуць далучаць школьнікаў да астраноміі.
Sputnik
Мікуліч: мала хто ведае, што Юрый Гагарын быў сапраўдным трубачом

Юрыю Гагарыну салютавалі духавыя інструменты, і гэта не выпадкова, бо мала хто ведае, што Гагарын быў сапраўдным трубачом, распавёў у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь загадчык Менскага планетарыя Аляксандр Мікуліч.

Юрый Гагарын - чалавек, які першым пабываў у космасе. Архіўныя кадры

"Можа быць, мала хто пра гэта ведае, але ў юнацтве Юрый Гагарын граў на трубе, і ёсць нават гістарычныя фатаграфіі, таму мы вырашылі правесці канцэрт, а суправаджаць духавы аркестр будзе праекцыя зорнага неба, касмічных прыгажосцяў, і, па сутнасці, гэта такое музычнае шоу. Паўнакупальнае кіно - гэта наша новая паслуга, ёсць фільмы для дзяцей і для дарослых. Падчас канцэртаў гэта крыху іншая праекцыя, якая будзе суправаджаць і дапаўняць музыку", - распавядае Мікуліч.

У планетарыі з'явілася шмат цікавых ініцыятыў - акрамя стварэння ўласных фільмаў, тут малююць анімацыйныя фільмы, навучаюць школьнікаў пры дапамозе адукацыйных і мультымедыйных праграм па астраноміі, займаюцца астрафатаграфіяй - здымаюць планеты, астэроіды, імглістасці і галактыкі.

"У нас ёсць клуб для старшакласнікаў і студэнтаў, і рабяты, якія ў дасканаласці валодаюць тэлескопам, у якіх ёсць свая тэхніка, фатаграфуюць аб'екты далёкага космасу праз тэлескоп ці займаюцца пейзажнай фатаграфіяй", - распавядае Мікуліч.

Мінскі планетарый - адзіны ў краіне. Ён пачаў дзейнічаць у так званую "эру касмічных адкрыццяў" у ліпені 1965 года. Тут ёсць свая абсерваторыя, абсталяваная тэлескопам-рэфрактарам, намаганнямі многіх энтузіястаў яна пасля доўгага перапынку зноў пачала працаваць 5 гадоў таму.

Гутарку з загадчыкам Мінскім планетарыя Аляксандрам Мікулічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.