Відэа

Юрый Гагарын - чалавек, які першым пабываў у космасе. Архіўныя кадры

Дзень касманаўтыкі адзначаецца штогод 12 красавіка. Глядзіце на архіўным відэа, як у 1961 годзе савецкі касманаўт Юрый Гагарын здзейсніў першы ў гісторыі чалавецтва палёт у космас.
Sputnik

Патрабаванні да кандыдатаў у касманаўты сфармуляваў сам Каралёў. Бездакорны стан здароўя пры высокай псіхічнай устойлівасці і агульнай вынослівасці арганізма; высокая лётная паспяховасць пры выяўленых задатках волі, працавітасці і дапытлівасці; актыўнае жаданне асвоіць палёты на ракетных лятальных апаратах.

Улетку 1960 году адабраная група з шасці будучых касманаўтаў працягнула непасрэдную падрыхтоўку да першага палёту. Канчатковы выбар быў зроблены толькі за чатыры дні да старту.