Відэа

Трэйлер дзявятых "Зорных войнаў" з'явіўся ў сетцы

Дзявяты эпізод фантастычнай сагі атрымаў назву "Зорныя войны: Узыходжанне Скайуокера". Новая частка паставіць кропку ў драматычнай гісторыі клана Скайуокеров. Глядзіце на Sputnik трэйлер кінасагі.
Sputnik

Disney апублікаваў першы тызер-трэйлер дзявятага эпізоду "Зорных войнаў". Ужо вядома, што карціна атрымала назву "Узыходжанне Скайуокера" (The Rise of Skywalker).

Дзеянні новай частцы сагі будуць разгортвацца праз "некаторы час" пасля падзей "Апошніх джэдаяў".

"Мы заўсёды будзем з табой. Ніхто не сыходзіць бясследна", - кажа ў трэйлеры акцёр Марк Хэміл, які выканаў ролю Люка Скайуокера ў арыгінальнай трылогіі.

Цікава, што ў трэйлеры з'яўляецца прынцэса Лея Аргана. Яе доўгія гады іграла актрыса Кэры Фішэр, якая пайшла з жыцця ў снежні 2016 года. Акрамя яе на экране - Рэй (актрыса Дэйзі Рыдлі), Фін (Джон Баега), Чубака, дроіды C-3PO, BB-8. 

Прэм'ера фільма запланаваная на 19 снежня. Рэжысёр карціны Джэй Джэй Абрамс. У дзявятым эпізодзе згулялі Дэйзі Рыдлі, Адам Драйвер, Джон Баега, Оскар Айзэк і Марк Хэміл.