Свята пісьменных людзей: у Мінску прайшоў "Татальны дыктант"

Праверыць сваю пісьменнасць мінчане маглі ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, у Навуковай бібліятэцы БНТУ, у Расійскім цэнтры навукі і культуры і ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Sputnik

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Беларусы ў чацвёрты раз прынялі ўдзел у міжнароднай адукацыйнай акцыі "Татальны дыктант", якая прайшла ў суботу ў Мінску і іншых гарадах краіны, паведамляе Sputnik.

Напісаць дыктант у сталіцы можна было на чатырох пляцоўках: у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, у Навуковай бібліятэцы БНТУ, у Расійскім цэнтры навукі і культуры і ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Свята пісьменных людзей: у Мінску прайшоў "Татальны дыктант"

У гэтым годзе тэкст для дыктоўкі стварыў вядомы расійскі пісьменнік Павел Басінскі.

Свята пісьменных людзей: у Мінску прайшоў "Татальны дыктант"

У якасці сюжэтаў ён абраў п'есу "Моцарт і Сальеры" Аляксандра Пушкіна для першага фрагмента, "Мёртвыя душы" Мікалая Гогаля - для другога і "На дне" Максіма Горкага - для трэцяга. Чацвёртая частка была звязана з творам Льва Талстога.

У "Татальным дыктанце" ўдзельнічалі і іншыя беларускія гарады. Правяралі сваю пісьменнасць жыхары ўсіх абласных цэнтраў, а таксама Рэчыцы, Полацка, Мазыра, Добруша і пасёлка Руткевічы.

Акцыя па праверцы пісьменнасці "Татальны дыктант" праводзіцца ўжо 16 гадоў, і за гэты час праект істотна пашырыў геаграфію: у гэтым годзе ён ахапіў больш за 1100 гарадоў у 79 краінах свету. У 2018 годзе ў Мінску дыктант напісалі 343 чалавекі, прычым 28 з іх атрымалі адзнаку "выдатна".