БелАЭС

Першы энергаблок БелАЭС плануюць запусціць восенню

Спецыялістам трэба прайсці некалькі этапаў падрыхтоўкі да фізічнага пуску станцыі.
Sputnik

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС можа адбыцца восенню гэтага года, заявіў журналістам на форуме "Атамэкспа" ў Сочы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Прэзідэнт падпісаў указ аб пытаннях бяспекі на БелАЭС

Сёння на БелАЭС ідзе зборка першага рэактара. Работы плануюць завяршыць ужо да канца красавіка.

"Мы да физпуску ідзем, рыхтуемся, але яшчэ трэба прайсці шэраг этапаў. Мы знаходзімся на этапе індывідуальнага апрабавання абсталявання, наступны этап - гідравыпрабаванні, цыркпрамыўка, халодная і гарачая абкатка. Пасля гэтага рэвізія абсталявання. Калі на стадыі абкатак не будзе сур'ёзных форс-мажораў, восенню мы павінны пайсці на фізічны пуск", - заявіў у панядзелак Міхадзюк.

Па словах намесніка кіраўніка Мінэнерга, Беларусь прыкладае ўсе намаганні, каб уключыць блок у работу ў бягучым годзе.

З завозам паліва на пляцоўку БелАЭС Беларусь пакуль не спяшаецца - каб не абмяжоўваць рэжым працы будаўніча-мантажных арганізацый. Згодна з планам, завоз паліва павінен адбыцца за месяц да фізічнага пуску рэактара.

БелАЭС узводзіцца ў горадзе Астравец у Гродзенскай вобласці па тыпавым расійскім праекце, які адказвае сучасным нормам. Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў, пуск першага намечаны на бягучы год, другога - на 2020-ы.