Брэсцкае "Дынама" выйграла ў БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі

Дзякуючы выйгрышу ў Барысаве брастчане ўзначалілі турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Брэсцкі футбольны клуб "Дынама" выйграў у БАТЭ гасцявы матч трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе, перадае карэспандэнт Sputnik.

Гульня адбылася ў нядзелю 14 красавіка на стадыёне "Барысаў-Арэна" ў прысутнасці больш 11,2 тысячы гледачоў.

Сустрэча завяршылася на карысць футбалістаў з Брэста: гол на 47-й хвіліне гульні змог забіць Павел Няхайчык. Да канца матчу БАТЭ не змагло адказаць берасцейцам, і сустрэча скончылася з мінімальнай перавагай "Дынама" - 1:0.

У апошні раз барысаўчане прайгравалі брэсцкаму "Дынама" ў далёкім 2012 годзе - тады ў матчы гэтак жа быў забіты адзіны мяч, але на апошняй хвіліне.

Дзякуючы выйгрышу ў Барысаве брастчане ўзначалілі турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі: цяпер у "Дынама" дзевяць ачкоў, у "Гомеля" - і БАТЭ па шэсць (другое і трэцяе месца), у "Шахцёра" - таксама шэсць (чацвёртае месца), мінскае "Дынама" замыкае пяцёрку лідараў - у яго чатыры ачкі.