Самага тоўстага ката Нью-Ёрка пасадзілі на вегетарыянскую дыету

Кот Барсік важыць каля 18 кілаграмаў, у лякарню яго везлі на спецыяльнай калясцы і ўзважвалі на вагах для сабак.
Sputnik

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Самы тоўсты кот Нью-Ёрка па імі Барсік садзіцца на строгую вегетарыянскую дыету, спачувальна канстатавалі журналісты мясцовага выдання The New York Post.

Відэафакт: кот паказаў, як трэба худзець да лета

Ката пакінулі ў мясцовым прытулку для жывёл уладальнікі, якія сказалі, што ў сваім новым доме не могуць сабе дазволіць утрымліваць жывёл. Адна з валанцёраў часова ўзяла ката сабе.

Пяцігадовы Барсік меркавана з'яўляецца самым укормленым хатнім катом у свеце. Яго часоваму ўладальніку спатрэбілася спецыяльная ўласнаручна сабраная каляска, каб транспартаваць гадаванца ў ветклініку.

У лякарні ката змясцілі на вагі для сабак, таму што каціныя апынуліся для яго занадта малыя. Адна з наведвальніц клінікі, піша выданне, не змагла прайсці міма і сфатаграфавала Барсіка.

"Ён што, з'еў іншага ката?" - не стрымалася яна ад каментара.

Але вага Барсіка можа апынуцца не падставай для жартаў. Ветэрынар палічыў, што такія памеры - вынік не толькі спецыфічнага рацыёну, але і прыроджанай хваробы.

Зараз Барсік губляе вагу - з моманту, як трапіў у прытулак, ён скінуў прыкладна 400 грамаў, і набірае падпісчыкаў у Instagram. Там яго назвалі BigBarsik - Вялікі Барсік.

Пакуль што самым вялікім катом, які трапіў у кнігу рэкордаў Гінеса, быў аўстралійскі хатні гадаванец Хіммі. Ён дасягнуў вагі больш чым у 20 кілаграм і неўзабаве памёр. З тых часоў кніга не фіксуе такія рэкорды, каб уладальнікі не перакормлівалі катоў, рызыкуючы іх жыццём.