Радыё

Жыхарка Парыжа: Нотр-Дам гарэў, ішоў час, і нічога не адбывалася

"Як быццам страцілі блізкага сябра", - з такім пачуццём жыхарка Парыжа, у мінулым мінчанка Таццяна Касана Сеіф распавяла пра тое, як напярэдадні ратавальнікі не адразу пачалі тушыць пажар у саборы Парыжскай Божай Маці і як трагедыя аб'яднала жыхароў сталіцы Францыі.
Sputnik
Жыхарка Парыжа: Нотр-Дам гарэў, ішоў час, і нічога не адбывалася

Па словах жыхаркі французскай сталіцы, спачатку ў гараджан не было адчування катастрофы, агонь быў бачны толькі ў верхняй частцы даху сабора. Пажарныя пачалі весці актыўную барацьбу з агнём праз 15 хвілін пасля прыбыцця на месца. Магчыма, гэтыя 15 хвілін прамаруджання і сталі фатальнымі, лічыць Таццяна Касана.

Кандрусевіч: будзем маліцца аб аднаўленні сабора Парыжскай Божай Маці

"Мы ўсе вельмі сумныя, гэта вельмі моцна паўплывала на парыжан. Усё неяк з'ядналіся, сёння раніцай, калі я ехала ў транспарце і потым на працы, усе гэта абмяркоўвалі. Быццам бы нешта адбылося дрэннае ў сям'і ці ў сярод сяброў, як быццам страцілі блізкага сябра... Першапачаткова наогул не верылася, што такое магчыма. Пажар спачатку быў невялікі на самым даху, на самым версе будынка. І здавалася, што вось-вось нехта прыйдзе, выбяжыць, патушыць... і ўсё. Але праходзіў час , праходзілі хвіліны, і нічога не адбывалася", - распавяла жыхарка Парыжа ў інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь.

Па словах суразмоўніцы, пажарныя спачатку займаліся эвакуацыяй людзей з бліжэйшых будынкаў і гістарычных каштоўнасцяў - скарбаў Нотр-Дама з месца здарэння і толькі потым пачалі тушыць агонь. Будынак, які прастаяў больш за восем стагоддзяў, быў часткова спалены за 63 хвіліны.

"Гэта самы галоўны помнік для парыжан, і не толькі ў рэлігійным сэнсе. 855 гадоў сабору споўнілася нядаўна, і Нотр-Дам звязаны з многімі гістарычнымі падзеямі ў краіне, ён прастаяў столькі войнаў, рэвалюцый... яго будавалі два стагоддзі, і ён за дзве гадзiны згарэў", - не хавала эмоцый парыжанка.

Гутарку з жыхаркай Парыжа Таццянай Касана Сеіф слухайце на радыё Sputnik Беларусь.