Відэа

Лесік прадставіў віды спорту II Еўрапейскіх гульняў

Талісман мультыспартыўнага форуму за хвіліну паказаў усе 15 відаў спорту, у якіх будуць змагацца атлеты. Глядзіце на Sputnik відэапрэзентацыю.
Sputnik

Мінск прыме II Еўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня. Звыш чатырох тысяч атлетаў прыедуць у беларускую сталіцу, яны разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі з іх стануць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа. А баксёры і дзюдаісты разыграюць у Мінску таксама медалі чэмпіянатаў Еўропы.

Сёння ў сетцы з'явілася відэапрэзентацыя відаў спорту, якія будуць прадстаўлены ў Мінску ў рамках форуму. Талісман Еўрапейскіх гульняў-2019 Лісяня Лесік у роліку страляе з лука, гуляе ў бадмінтон, пляжны футбол і баскетбол.