МІНСК, 21 кра - Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка прыме ўдзел у турніры WTA ў нямецкім Штутгарце, паведамляе Sputnik.
Зараз Азаранка разам са зборнай Беларусі змагаецца за выхад у фінал Кубка Федэрацыі супраць аўстралійскіх тэнісістак у Брысбене. Нагадаем, Арына Сабаленка ў першай сустрэчы была мацней за Саманту Стосур, а Азаранка саступіла Эшлі Барці.
Сёння, 21 красавіка, Азаранка пазмагаецца супраць Стосур, а Сабаленка выйдзе супраць Барці. У парным паядынку ад Беларусі заяўлены Вера Лапко і Лідзія Мароз, ад Аўстраліі - Барці і Стосур.
Адразу пасля паўфіналу Fed Cup Азаранка паляціць у Штутгарт, дзе ёй трэба будзе згуляць у першым крузе турніру супраць іспанкі Гарбін Мугурусы. Матчы асноўнай сеткі спаборніцтваў стартуюць 22 красавіка.
Нагадаем, не так даўно Азаранка і Мугуруса гулялі адна супраць адной - у фінале турніру ў Мантэрэі. Тады беларуска не змагла дагуляць паядынак да канца, і перамога дасталася суперніцы.