Маладая спявачка Зена працягвае актыўна рыхтавацца да конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", на якім артыстка прадставіць Беларусь. Зрэшты, падрабязнасці падрыхтоўкі захоўваюцца ў таямніцы.
"Нічога не магу сказаць (аб нумары - Sputnik), толькі тое, што каманда новая", - распавяла Зена ў апошнім выпуску "Дзённікаў "Еўрабачання".
Зрэшты, сёе-тое пра нумар ужо вядома. Так, яго пастаноўкай займаецца ўкраінскі рэжысёр і харэограф Андрэй Цар.
Раней Цар займаўся ў тым ліку і падрыхтоўкай нумара Святланы Лабады для "Еўрабачання-2009". Больш за тое, пасля конкурсу яны некалькі гадоў былі ў грамадзянскім шлюбе, пакуль не рассталіся ў 2014-м. У Цара і Лабады ёсць дачка - Евангеліна.
Зена выйдзе на сцэну першага паўфіналу "Еўрабачання" 14 мая 2019 года. Зараз букмекеры не вераць у тое, што Беларусь зможа выйсці ў фінал шоу.