Лукашэнка падпісаў указ аб чарговым павышэнні пенсій

У сярэднім пенсіі па ўзросту ўжо з 1 мая будуць павялічаны на шэсць з паловай працэнтаў.
Sputnik

МІНСК, 23 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб павышэнні пенсій", паведамілі ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мінпрацы анансавала чарговы рост пенсій

Чарговае павышэнне раней анансавала Мінпрацы: быў падрыхтаваны праект адпаведнага рашэння.

Як стала вядома ў аўторак, прэзідэнт падпісаў указ аб павышэнні пенсій. Ужо з 1 выплаты будуць у сярэднім павялічаны на 6,5%.

Як раней тлумачыла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч, сярэдняя пенсія па ўзросце пасля чарговага павышэння будзе павялічана на 25 рублёў. Пры ўмове далейшага росту сярэдніх заробкаў у гэтым годзе магчыма яшчэ адно павышэнне пенсій.

Кіраўнік дзяржавы ставіць перад урадам мэту па дасягненні сярэдняй пенсіяй узроўню 40% ад сярэдняга па краіне заробку.