Рэпетыцыйнае тэсціраванне ў маі можна будзе здаваць толькі ў Мінску

Для праходжання РТ неабходна загадзя зарэгістравацца і аплаціць праходжанне тэстаў.
Sputnik

МІНСК, 23 кра - Sputnik. Рэпетыцыйнае тэсціраванне (РТ) у маі гэтага года будзе праводзіцца толькі на базе Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, паведамілі ў РІКВ.

ЦТ: спадзявацца на ўдачу не варта, а парогі падымуць ў 2020 годзе

Рэпетыцыйнае тэсціраванне - магчымасць для абітурыентаў праверыць свае веды перад самым адказным этапам уступнай кампаніі, цэнтралізаваным тэсціраваннем (ЦТ).

"Звяртаем Вашу ўвагу, што ў маі 2019 (па 15 мая ўключна) рэпетыцыйнае тэсціраванне будзе праводзіцца толькі на базе РІКВ", - паведамілі ў інстытуце.

Як адзначылі ў РІКВ, для праходжання РТ неабходна папярэдне зарэгістравацца на сайце інстытута і ўнесці аплату. Нагадаем, кошт праходжання тэсціравання - сем рублёў за адзін прадмет.

Зарэгістравацца на РТ можна да 30 красавіка ўключна. У маі рэгістрацыя праводзіцца ўжо не будзе.

Ужо з 2 мая ў Беларусі стартуе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). Самі тэсты абітурыенты будуць здаваць на працягу чэрвеня гэтага года.