МІНСК, 23 кра - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на сераду з-за моцнага ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"Раніцай і ўдзень 24 красавіка (у сераду) па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях чакаецца ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру", - папярэдзілі сіноптыкі.
Па дадзеных спецыялістаў, у гэты час парывы ветру могуць дасягаць 15-20 метраў у секунду. У цэлым у гэты дзень у рэспубліцы будзе часамі воблачна, а ападкаў не чакаецца. Уначы будзе +2..+8°С (у некаторых раёнах пахаладае нават да -1..+1°С), а пасля абеду паветра прагрэецца у сярэднім па краіне да +16..+21°С.
У цяперашні час у Беларусі усталявалася сухое ўмерана цёплае надвор'е: сярэднясутачная тэмпература паветра на +1..+4° С перавышае кліматычную норму.
Сіноптыкі нагадваюць: у сувязі з перавагай сухога і цёплага надвор'я на большай частцы тэрыторыі рэспублікі ўсталюецца высокі клас пажаранебяспекі, неабходна быць вельмі асцярожнымі з агнём.