МІНСК, 23 кра - Sputnik. Cтартап па працаўладкаванні пенсіянераў пачалі рэалізоўваць у Цэнтры актыўнага даўгалецця Мінска, паведамляе БелТА.
Першыя пажылыя людзі, якія прайшлі навучанне ў цэнтры па праграме "Старшы спецыяліст" у бліжэйшы час будуць працаўладкаваны адміністратарамі сеткі аптэк, распавяла дырэктар Цэнтра актыўнага даўгалецця Алена Дзямідава.
Спецыялісты цэнтра імкнуцца садзейнічаць занятасці актыўных пенсіянераў. На базе цэнтра можа праводзіцца падрыхтоўка і перанавучанне пенсіянераў пад патрэбы наймальнікаў, якія гатовыя прыняць на працу людзей ва ўзросце.
Яшчэ адзін праект, які зараз рэалізуюць - пошук работнікаў для аграсядзібы ў Валожынскім раёне.
Практычна ўсе, хто звяртаецца ў цэнтр, упэўненыя, што вучыцца і развівацца можна і пасля выхаду на пенсію, а спецыялісты прызнаюцца, што гатовыя скласці для іх дэталёвы прафесійны план да 65-75 гадоў, дапамагчы прайсці навучанне і працаўладкавацца.