МЗС Беларусі запрасіў Ілона Маска пратэсціраваць робатаксі ў Мінску

Напярэдадні амерыканская кампанія Tesla абвясціла, што мае намер у 2020 годзе запусціць сэрвіс беспілотных таксі.
Sputnik

МІНСК, 24 кра - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі звярнулася праз Twitter да заснавальніка кампаніі Tesla Ілона Маска з афіцыйнай прапановай пратэсціраваць сэрвіс беспілотных таксі ў Мінску.

​Прэс-служба МЗС адзначыла ў Twitter-паведамленні Маска, аднак пакуль бізнэсмэн на прапанову беларускага боку не адрэагаваў. Затое пад твітам з'явілася некалькі каментароў з выкарыстаннем фразы, якая стала ўжо мемам: "І як табе такое, Ілон Маск?"

Пра тое, што Tesla мае намер у наступным годзе запусціць сэрвіс беспілотных таксі, стала вядома напярэдадні. Пра гэта паведаміў тэлеканал CNBC са спасылкай на самога Маска.

Бізнэсмэн адзначаў, што такі сэрвіс нават дазволіць уладальнікам беспілотных Tesla зарабляць з дапамогай сэрвісу робатаксі.

Tesla Motors заснавана ў 2003 годзе ў ЗША як распрацоўшчык і вытворца электрамабіляў. Кампанія таксама вырабляе электрарухавікі і батарэі, якія прадае іншым аўтамабільным кампаніям.