Вязовіч: мы даказалі, што нашы людзі і тэхніка зроблены са сталі

Беларусы вярнуліся з першай сваёй афрыканскай гонкі з перамогай - у тым ліку і для свайго новага грузавіка капотнай кампаноўкі.
Sputnik

МІНСК, 24 кра - Sputnik. Пераможцы ралі-рэйду Morocco Desert Race, каманда "МАЗ-СПОРТаўта", вярнулася ў сераду ў Мінск, гоншчыкаў сустракалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Першая перамога "капотніка": Вязовіч выйграў ралі-рэйд у Марока

Першае месца ў заліку грузавікоў заваяваў экіпаж Сяргея Вязовіча на новым "капотніку", які ўпершыню выехаў на гоначную трасу. Трэцяе месца - у Аляксея Вішнеўскага. Гаворачы аб гонцы, кіраўнік каманды адзначыў, што для "капотніка" гэта быў свайго роду эксперымент - ніхто не ведаў, як сябе праявіць машына.

"Гонка для нас была новая, мы паехалі туды, каб паэксперыментаваць, але ўсё склалася ўдала, і мы дзвюма машынамі стаялі на подыуме", - распавёў Вязовіч на прэс-канферэнцыі.

Ён адзначыў, што новы каміён паводзіў сябе вельмі прадказальна і сур'ёзных паломак не было. "Мяжу (магчымасцяў грузавіка - Sputnik) мы яшчэ не намацалі", - падкрэсліў пілот.

Вязовіч падзякаваў усім тым, хто падтрымліваў каманду на працягу ўсёй гонкі, якая даказала, што "наша тэхніка і людзі зроблены са сталі".