Фота

Для тых, хто не паспеў: міні-экскурсія па выставе Міці Післяка

Знакаміты беларускі стрыт-атр мастак прадставіў у Галерэі ДК свае творчыя і камерцыйныя працы.
Sputnik
Засталося літаральна некалькі дзён, каб убачыць работы знакамітага беларускага стрыт-арт мастака Міці Післяка на яго першай персанальнай выставе.
Сёння складана знайсці беларуса, які не чуў бы гэтае імя. Для тых, хто "ў танку", варта прывесці некалькі фактаў: гэта ён зрабіў гадзіннікі "Луч " з тварам беларуса, размаляваў шкляначкі McDonald’s і беларускія прэзерватывы. Міця Післяк – заўсёднік фестывалю Vulica Brazil і аўтар афармлення вялікай колькасці беларускіх бараў, рэстаранаў і офісаў.
Выстава Behind the scenes – гэта падборка прац апошніх гадоў. Па словах мастака, палова з прадстаўленых – камерцыйныя, а палова – творчыя, якія, безумоўна, ён любіць больш.
Першапачаткова планавалася, што выстава будзе працаваць да 19 красавіка, але арганізатары працягнулі яе яшчэ на тыдзень. 26 красавіка Міця Післяк зладзіць аўкцыён, дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць яго працы. Частка з іх ўжо прададзеная, але аматарам стылёвага мастацтва яшчэ ёсць чым пажывіцца.
1 / 10
Сёння складана знайсці беларуса, які не чуў бы гэтае імя. Для тых, хто "ў танку", варта прывесці некалькі фактаў: гэта ён зрабіў гадзіннікі "Луч " з тварам беларуса, размаляваў шкляначкі McDonald’s і беларускія прэзерватывы.
2 / 10
Міця Післяк – заўсёднік фестывалю Vulica Brazil і аўтар афармлення вялікай колькасці беларускіх бараў, рэстаранаў і офісаў.
3 / 10
Выстава Behind the scenes – гэта падборка прац апошніх гадоў.
4 / 10
Па словах мастака, палова з прадстаўленых – камерцыйныя, а палова – творчыя, якія, безумоўна, ён любіць больш.
5 / 10
Першапачаткова планавалася, што выстава будзе працаваць да 19 красавіка, але арганізатары працягнулі яе яшчэ на тыдзень.
6 / 10
26 красавіка Міця Післяк зладзіць аўкцыён, дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць яго працы.
7 / 10
Частка з іх ўжо прададзеная, але аматарам стылёвага мастацтва яшчэ ёсць чым пажывіцца.
8 / 10
10% ад продажу карцін будуць накіраваныя на дапамогу бяздомным жывёлам.
9 / 10
Арганізатары раяць перад наведваннем зарадзіць мабільныя тэлефоны: яны спатрэбяцца каб параўнаць эскізы Міці з вынікамі работы.
10 / 10
Засталося літаральна некалькі дзён, каб убачыць работы Міці Післяка на яго першай персанальнай выставе.