Лукашэнка: Беларусь заўсёды гатовая падтрымаць Кітай у любой сферы

Прэзідэнт Беларусі ў чацвер сустрэўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і абмеркаваў з ім адносіны паміж дзвюма краінамі.
Sputnik

МІНСК, 25 кра - Sputnik. Беларусь заўсёды гатова падтрымаць ініцыятывы Кітая ў любой сферы, аб гэтым прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Беларуска-кітайскі інстытут будзе набіраць студэнтаў ужо ў гэтым годзе

"Сёння ў кантэксце абвастрэння гандлёвых супярэчнасцяў і нежадання некаторых краін бачыць Кітай моцным асабліва бачна, хто з'яўляецца сапраўдным сябрам. У Беларусі ніколі не было і не будзе сумненняў у правільнасці выбраных вамі ініцыятыў. Кітай заўсёды можа разлічваць на нашу падтрымку ў любой сферы, як і мы заўсёды ўпэўнены ў падтрымцы з вашага боку", - адзначыў кіраўнік Беларусі.

Ён таксама падкрэсліў, што рады асабістай сустрэчы з Сі Цзіньпінам. Падчас сустрэчы Лукашэнка таксама пажадаў паспяховага правядзення форуму "Пояс і шлях".

"Дзякуючы вам гэты фармат стаў карыснай і вельмі неабходнай пляцоўкай для рэгулярных сустрэч аднадумцаў", - заявіў беларускі лідар.

Акрамя таго, прэзідэнт Беларусі павіншаваў старшыню КНР і кітайскі народ з 40-годдзем палітыкі рэформаў і адкрытасці, якое адзначалася ў мінулым годзе, і будучым ў гэтым годзе 70-годдзем стварэння Новага Кітая.

"У гэтых палітычных і эканамічных поспехах відавочная ваша роля як гаранта стабільнасці курса партыі і развіцця КНР у сучасным і непрадказальным свеце, які змяняецца літаральна на працягу сутак", - падкрэсліў Лукашэнка.

Таксама кіраўнік беларускай дзяржавы высока ацаніў вынікі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці, павелічэнне тавараабароту: так, у 2018 годзе ён дасягнуў амаль 4,5 мільярда долараў. Важным дасягненнем стаў і экспарт беларускіх сельгаспрадуктаў і прадуктаў харчавання ў Кітай: за год ён вырас у 4,5 разы, экспарт малочнай прадукцыі павялічыўся ў 9 разоў.

У чацвер Аляксандар Лукашэнка таксама сустрэўся з кіраўніком Узбекістана Шаўкатам Мірзіеевым. Лідары краін абмеркавалі магчымасці развіцця двухбаковых адносін і абмену тэхналогіямі.