Відэа

Відэафакт: як мінчане асвячаюць велікодную ежу

У Мінску больш за 40 праваслаўных храмаў і парафій, у якіх з раніцы суботы праходзіць асвячэнне велікодных кулічоў.
Sputnik

Ад раніцы суботы ў мінскіх храмах пачалося асвячэнне велікоднай ежы. Напярэдадні светлага свята Уваскрэсення Хрыстова (Вялікдзень) мінчане нясуць у храмы кошыкі з фарбаванымі яйкамі, кулічамі, мяснымі прадуктамі - ежай, ад якой вымушаны былі устрымлівацца падчас посту.

Карэспандэнты Sputnik паназіралі за асвячэннем прадуктаў у Храме роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Асвяціць кулічы і пасхі ў гэтым храме можна будзе да глыбокай ночы сёння і з 6:00 да 22:00 у нядзелю.

Час асвячэння велікодных кулічоў і яек у найбуйнейшых праваслаўных храмах Мінска ў Вялікую суботу і Вялікдзень 2019 года можна паглядзець тут.