Гісторыя дыверсантаў: чаму вучылі ў фашысцкіх разведшколах у Беларусі

На тэрыторыі акупіраванай Беларусі падчас апошняй вайны дзейнічалі больш за паўсотні разведвальна-дыверсійных школ, дзе слухачоў з былых ваеннапалонных і мясцовых жыхароў вучылі здзяйсняць дыверсіі.
Sputnik

У 1943 годзе ў партызанскай брыгадзе "Дзядзькі Васі" выкрылі групу дыверсантаў. Адзін з ізноў прыбылых байцоў, выпіўшы, пачаў крытыкаваць савецкую ўладу. Да яго прыгледзеліся, перадалі інфармацыю супрацоўнікам Асобага аддзела.

Вынікам гэтага "п'янага" эпізоду стала дакладная запіска ў штаб партызанскага руху, дзе падрабязна апісвалася гісторыя з'яўлення і выяўлення дыверсантаў у брыгадзе. Усё пачалося з таго, што партызаны спрабавалі перавабіць да сябе байцоў украінскіх батальёнаў, якія служылі ў Мінску немцам. Разам з перабежчыкамі ў атрадах апынуліся выпускнікі нямецкіх разведшкол.

Затрыманы анцісаветчык распавёў следчым, што іх групе далі заданне "ўліцца ў лік салдат, якія сыходзяць у партызаны з батальёна, і пайсці ў партызанскія атрады Плешчаніцкага і Лагойскага раёнаў для шпіёнскай-разведвальнай працы", гаворыцца ў паперы за подпісам начальніка асобага аддзелу партызанскай брыгады "Дзядзькі Васі" Іванова...

На тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі працавалі дзесяткі разнастайных школ і курсаў, дзе слухачоў вучылі збіраць інфармацыю і здяйсняць дыверсіі, сцвярджае гісторык Святаслаў Кулінок. Ён больш за 10 гадоў даследуе гэтую тэму і кажа, што змог усталяваць існаванне як мінімум 68 такіх разведвальна-дыверсійных школ і курсаў.

Гісторыя дыверсантаў: чаму вучылі ў фашысцкіх разведшколах у Беларусі

"Яшчэ каля 10 школ, я ведаю, што былі, але пакуль не хапае дакументальных пацверджанняў", - кажа Кулінок.

Пад школамі ў дадзеным выпадку разумеюцца не толькі стацыянарныя навучальныя ўстановы пад эгідай Абвера, органа ваеннай разведкі і контрразведкі, але і шматлікія навучальныя курсы. Дыверсантаў рыхтавалі і таемная палявая паліцыя, і служба бяспекі СД, і іншыя нямецкія службы.

Тэрміны навучання вар'іраваліся ад двух тыдняў да года. Адпаведна адрозніваліся праграмы, узровень падрыхтоўкі і фармат навучання. Гэта маглі быць кароткатэрміновыя курсы, а маглі быць і стацыянарныя школы.

Аб'ядноўвала іх тое, што асноўнай задачай выпускнікоў у большасці выпадкаў была барацьба з партызанамі і падпольшчыкамі, а не праца ў савецкім тыле.

Гісторыя дыверсантаў: чаму вучылі ў фашысцкіх разведшколах у Беларусі

"Безумоўна, былі школы, найбольш буйныя, якія, як правіла, размяшчаліся ва ўсходняй Беларусі, бліжэй да фронту, і курыраваліся Абверам, якія рыхтавалі агентуру для закіду ў часткі Чырвонай арміі і савецкі тыл. Але асноўны профіль дзейнасці гэтых школ на тэрыторыі Беларусі - гэта ўсё ж такі антыпартызанскі вектар. Можна сказаць, што каля 80% такіх школ і курсаў былі арыентаваны на барацьбу з партызанамі і гарадскім падполлем", - распавядае Кулінок.

Дыверсанты: прыроджаныя і вымушаныя

Адным з пецярых выкрытых у брыгадзе "Дзядзькі Васі" дыверсантаў быў ураджэнец украінскага мястэчка Белая Царква Міхаіл Іосіфавіч Брэйтман-Пятрэнка 27-мі гадоў. Па прафесіі слесар, па нацыянальнасці яўрэй. З 1938 года ў арміі, вайну сустрэў на пасадзе палітрука танкавай роты.

У жніўні 41-га Брэйтман-Пятрэнка трапіў у палон, назваўся ўкраінцам і пагадзіўся супрацоўнічаць з немцамі ў складзе аднаго з украінскіх батальёнаў. Батальён нёс службу ў Мінску. Аднак падчас аднаго з медаглядаў немцы выявілі, што Пятрэнка зусім не украінец...

Што далей здарылася з дыверсантам, чаму вучылі ў палявых школах і як вучняў вазілі на расстрэлы для "гартавання характару", чытайце на рускай версіі Sputnik