Новыя купюры наміналу 5 і 10 рублёў з'явяцца ў Беларусі

Пакуль не вядома, дзе будуць надрукаваныя новыя купюры і калі яны будуць выпушчаныя ў абарачэнне.
Sputnik

МІНСК, 30 кра - Sputnik. Новыя купюры наміналу пяць і дзесяць рублёў будуць выпушчаны ў Беларусі, адпаведнае рашэнне было прынята Нацыянальным банкам рэспублікі.

Беларускія прыказкі і прымаўкі пра грошы

Прынятая 24 красавіка пастанова №183 "Аб выпуску ў абарачэнне банкнот наміналам 5 і 10 беларускіх рублёў" была зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў у панядзелак, 29 красавіка.

Восенню мінулага года ў Нацбанку анансавалі выпуск новых купюр: іх памеры і колер не зменяцца, як і выявы помнікаў архітэктуры, размешчаныя на банкнотах, аднак знікне подпіс экс-кіраўніка праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, які з 2011 года не працуе ў банку.

У цяперашні час, аднак, не вядома дзе будуць надрукаваныя новыя купюры і калі яны будуць выпушчаныя ў абарачэнне.

Новыя банкноты і манеты з'явіліся ў Беларусі пасля праведзенай летам 2016 года дэнамінацыі: тады з грошай "зрэзалі" чатыры нулі, а старыя грошы канчаткова выйшлі з абарачэння з 1 студзеня 2017 года. Банкноты ўзору 2009 года былі выраблены ў Англіі, а манеты - у Славакіі і Літве.