Стала вядома, як будзе працаваць грамадскі транспарт у майскія выхадныя

Аўтобусы, тралейбусы і трамваі ў дні пераносаў працоўных дзён будуць хадзіць па графіку будняў, у выхадныя і святочныя дні - па нядзельным графіку.
Sputnik

МІНСК, 30 кра - Sputnik. На майскія святы зменіцца графік працы грамадскага транспарту ў сталіцы, пра гэта паведамілі ГП "Мінсктранс".

Белпошта апублікавала графік працы на майскіх выхадных

У прыватнасці, 1 мая гарадскія аўтобусы і тралейбусы будуць працаваць па графіку нядзельнага дня, а трамваі - па графіку выхаднога дня.

У дні пераносаў працоўных дзён, 4 мая і 11 мая, увесь гарадскі грамадскі транспарт будзе хадзіць, як у будні. 5 і 6 мая тралейбусы будуць рухацца па графіку суботы, аўтобусы - нядзелі, а трамвайныя маршруты - па раскладзе выхаднога дня.

Некаторыя аўтобусы ў сувязі са змяненнем рэжыму працы буйных гандлёвых аб'ектаў Мінска зусім не будуць выходзіць на маршрут 6 мая. Так, будзе прыпыненая праца маршрутаў № 76Э, № 83Э, № 89Э, № 114С, № 125, № 151Э.

Таксама зменіцца графік працы з 7 па 9 мая. У гэтыя дні тралейбусы і аўтобусы будуць працаваць па графіку нядзелі, трамваі - па графіку выхадных.