Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі ў святы

Нават падчас доўгіх святаў урачы не пакінуць тых, каму патрэбна дапамога, але, звяртаючыся ў бальніцу, удакладніце графік працы.
Sputnik

МІНСК, 30 кра - Sputnik. Па адмысловым графіку будуць працаваць медыцынскія ўстановы ў выхадныя і святочныя дні ў маі, распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Стала вядома, як будзе працаваць грамадскі транспарт у майскія выхадныя

Улічвайце графік працы ўрачоў, звяртаючыся па медыцынскую дапамогу.

Так, бальнічныя арганізацыі аховы здароўя 1 мая будуць працаваць па графіку работы ў святочны дзень.

У суботу, 4 мая, - па графіку работы ў звычайны суботні дзень. У нядзелю, 5 мая, бальнічныя арганізацыі будуць працаваць па графіку выхаднога дня. У панядзелак, 6 мая - па графіку звычайнага працоўнага дня. У аўторак, 7 мая, бальнічныя арганізацыі будуць працаваць па графіку святочнага дня. У сераду, 8 мая, медыкі будуць працаваць па графіку працоўнага дня. А ў Дзень перамогі, 9 мая - па графіку работы ў святочны дзень.

Графік працы амбулаторна-паліклінічных арганізацый аховы здароўя, арганізацый пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, аптэк і іншых устаноў будзе трохі адрознівацца.

Так, 1 мая, яны будуць працаваць па графіку святочнага дня, 4 мая - па графіку рабочага. У нядзелю, 5 мая, гэтыя арганізацыі будуць працаваць па графіку выхаднога дня, у панядзелак, 6 мая - па графіку работы ў суботні дзень. У аўторак, 7 мая - па графіку работы ў святочны дзень, 8 мая - па графіку работы ў суботні дзень, 9 мая - па графіку работы ў святочны дзень.

А 10-11 мая гэтыя арганізацыі будуць працаваць па графіку працоўнага дня.

У гэтым годзе большасць беларусаў змогуць адпачываць з 5 па 9 мая, акрамя таго, выхоадным днём традыцыйна ўжо абвешчана і 1 мая.