Тэст: прыказкі і прымаўкі пра працу

У дзень працы паспрабуйце высветліць, ці здолееце вы адгадаць прапушчанае слова ў прыказцы.
Sputnik
Прыказак і прымавак пра працу ў народзе склалі вельмі шмат. Гэта і не дзіўна: праца заўсёды займае значную частку дня чалавека, і ў нашы дні гэта не вельмі змянілася. Нехта працуе ў полі, іншы – у офісе, але амаль усе прыказкі пра работу і ляноту выдатна падыходзяць любому чалавеку.
Прыказкі і прымаўкі пра працу асуджаюць і высмейваюць гультаёў, хваляць дбайных гаспадароў і вучаць, як трэба рабіць, каб усё атрымоўвалася. Так, пра гультаёў нашы продкі казалі: "Як прывык да ляносці, то ад працы баляць косці", "Стук, грук, абы з рук". Нагадвалі, што каб любая справа ўдавалася, трэба пачынаць яе раней: "Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі ўцірае", "Касі, каса, пакуль раса".
Прайдзіце тэст на Sputnik і дапоўніце народныя прыказкі.
Чытайце таксама: