"У сям'і маёй мамы Аляксандры Іванаўны сышлі на вайну і загінулі ўсе браты. Засталася толькі яна з роднай сястрой, зусім маленькай дзяўчынкай працавала на Магнітагорскім металургічным заводзе, які выпускаў дэталі для танкаў. Сям'я бацькі і ён сам таксама ваявалі", - распавёў Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін.
Вядомы акцёр падзяліўся, што распавядаючы пра вайну, нязменна ўзгадвае песню на словы Расула Гамзатава "Жураўлі" - адзін з самых вядомых вершаў, прысвечаных загінулым салдатам.
Верш Расула Гамзатава ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкіна глядзіце на відэа Sputnik.