Рэгістрацыя на ЦТ пачалася ў Беларусі

Зарэгістравацца для праходжання тэсціравання ў асноўныя дні можна будзе па 1 чэрвеня ўключна.
Sputnik

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) пачалася ў Беларусі ў чацвер.

Лівянт: у малазабяспечаных абітурыентаў менш шанцаў паступіць пасля ЦТ

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі: абітурыенты здаюць выпрабаванні па выбраных прадметах у форме тэстаў. З сертыфікатамі аб праходжанні ЦТ яны будуць падаваць дакументы ў прыёмныя камісіі ВНУ.

Рэгістрацыя на асноўны этап ЦТ-2019 стартавала ў Беларусі 2 мая. Запісацца на тэсты можна будзе па 1 чэрвеня ўключна.

Пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 09:00 да 19:00 па буднях і з 09:00 да 18:00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня). На майскіх святах пункты рэгістрацыі будуць працаваць 6-га мая.

Удзел у ЦТ з'яўляецца платным. Кошт аднаго прадмета - 0,1 базавай велічыні (2,55 рубля). Запісацца абітурыенты могуць для праходжання ад аднаго да чатырох выпрабаванняў.

Цэнтралізаванае тэсціраванняе пройдзе ў чэрвені.