Відэа

Актрыса Вераніка Пляшкевіч: немец узвёў курок, а бабуля пабегла

Глядзіце на відэа Sputnik ваенныя гісторыі беларускіх акцёраў і іх сем'яў - шакіруючыя, вясёлыя і кранальныя.
Sputnik

"У маёй сям'і ўсе, на жаль, памерлыя бабулі і дзядулі ў ваенныя гады былі юнымі - ім было па 10-12 гадоў. Але яны перажылі ўсе жахі той вайны", - распавяла акторка НАДТ імя Горкага Вераніка Пляшкевіч.

Акцёр Андрэй Душачкін: на вайне ў маёй мамы загінулі ўсе браты

Больш за ўсё дзяўчына запомніла гісторыю сваёй бабулі, у дом якой немцы аднойчы прыйшлі па прадукты. Адзін з іх заўважыў на падаконніку чырвоную зорачку і падрыхтаваўся страляць. Бабуля пабегла.

"Ну і што? Ну і як?", - спытала ўнучка праз шмат гадоў пасля гэтага выпадку.

"Ну што, унучанька, калі б немец захацеў, куля б дагнала", - адказала яна.

Беларуская акторка распавяла, што асабліва дарагая ёй ваенная песня "Фляга" на вершы Канстанціна Сіманава пад музыку Юрыя Лявіціна. Гэтая кампазіцыя прагучала ў савецкім фільме "Выпадак з Палуніным", які выйшаў на экраны ў 1970 годзе.

Песню "Фляга" ў выкананні актрысы Веранікі Пляшкевіч глядзіце на відэа Sputnik.