Калі ў Беларусі зноў пацяплее? Дакладны прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні

Згодна з папярэднімі прагнозамі, капрызнае надвор'е ў Беларусі затрымаецца на ўсе доўгія выхадныя, крыху пацяплее толькі да сярэдзіны наступнага тыдня.
Sputnik

МІНСК, 3 мая - Sputnik. Пахумрнае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў пятніцу і выхадныя, у асобных раёнах краіны пройдуць дажджы, магчымыя нават навальніцы, паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

"3 мая (у пятніцу) ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт. Чакаецца воблачна з праясненнямі", - распавялі сіноптыкі.

У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень на паўднёвым усходзе Беларусі магчымыя навальніцы ў суправаджэнні парывістага ветру, месцамі - моцнага. Уначы будзе +3 .. + 8°С (дзесьці нават +1 .. + 2°С), а ўдзень паветра прагрэецца максімум да +11 .. + 17°С і да + 20°С па паўднёвым усходзе.

У суботу, 4 мая, Беларусь апынецца пад уплывам прахалоднай няўстойлівай паветранай масы. Кароткачасовыя дажджы пройдуць уначы па паўднёвым усходзе, а раніцай і ўдзень - у розных раёнах краіны, месцамі магчымы навальніцы з парывістым ветрам. Уначы тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах +1 .. + 8°С (у асобных раёнах чакаюцца замаразкі да 0 ..- 2°С), удзень пацяплее да +11 .. + 19°С.

"5 мая (у нядзелю) надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія падзяляюць халаднаватую паветраную масу і больш цёплае паветра, якое паступае з тэрыторыі Украіны. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, удзень месцамі па паўднёвым усходзе - навальніцы", - папярэдзілі ў Белгідрамеце.

Пры навальніцах таксама будзе дзьмуць парывісты вецер. Да самага канца тыдня крыху пацяплее: у начныя і ранішнія гадзіны паветра астыне да +2 .. + 8°С, удзень максімальная тэмпература паветра складзе ў сярэднім +7 .. + 14°С, па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі паветра прагрэецца да + 15 .. + 22°С.

Спецыялісты нагадваюць: 3 і 4 мая на большай частцы тэрыторыі рэспублікі (за выключэннем паўднёва-ўсходніх раёнаў) захаваецца высокі ўзровень пажарнай небяспекі.

Згодна з папярэднімі прагнозамі на Gismeteo.by, капрызнае надвор'е ў Беларусі затрымаецца на ўсе выхадныя: так, па дадзеных на сёння, у сталіцы ў першай палове тыдня (6-8 мая) будзе пахмурна, магчымыя дажджы; паветра ў Мінску будзе прагравацца прыкладна да + 10°С, толькі да чацвярга (9 мая) слупок тэрмометра дасягне + 16°С.