Спецыяльны гадзіннік выпусцілі да свята Перамогі ў Мінску

У Беларусі ўжо стала добрай традыцыяй ствараць лімітаваныя калекцыі гадзіннікаў напярэдадні 9 мая.
Sputnik

МІНСК, 3 мая - Sputnik. Сёння ў продаж паступіла абмежаваная калекцыя гадзіннікаў, якая прысвечана 74-й гадавіне Перамогі. Мінскі гадзіннікавы завод распрацаваў для лімітаваных серый два каляровыя рашэнні.

Спецыяльны гадзіннік выпусцілі да свята Перамогі ў Мінску

У гэты раз гадзіннікавых спраў майстры пастараліся і зрабілі незвычайны дызайн, які закліканы адсылаць да савецкай класікі, балазе тэматыка абавязвае.

Спецыяльны гадзіннік выпусцілі да свята Перамогі ў Мінску

Лімітаваная калекцыя гадзіннікаў з чорным і белым цыферблатамі выканана па 200 асобнікаў на кожнае каляровае рашэнне. Гэтая мадэль гадзіннікаў ідзе без секунднай стрэлкі, затое цыферблат упрыгожваюць буйныя лічбы і надпіс - 74-я гадавіна Перамогі.