Відэа

Артыст Юрый Кавалёў: замест баявых ста грам дзеду давалі цукар

Глядзіце на відэа Sputnik ваенныя гісторыі беларускіх артыстаў і іх сем'яў - шакіруючыя, вясёлыя і кранальныя.
Sputnik

"Вайна непарыўна звязана з гісторыяй маёй сям'і: абодва дзядулі служылі ў арміі, бабуля і прабабуля былі ў партызанах, трапілі ў палон і здолелі збегчы", - распавёў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Кавалёў.

Актрыса Вераніка Пляшкевіч: немец узвёў курок, а бабуля пабегла

Але ёсць у архіве яго сям'і кранальная гісторыя пра страчаны медаль, якую прынята ўспамінаць кожны год на 9 Мая.

Дзед Юрыя - Міхаіл Васільевіч Кавалёў - патрапіў на фронт у 17 гадоў: быў простым пяхотнікам, прайшоў усю Еўропу, дайшоў да Германіі і ганарыўся тым, што вызваляў Мінск.

Яшчэ да паўналецця малады баец атрымаў медаль "За адвагу!" і доўга смуткаваў, што з-за юнага ўзросту яму не даюць выпіць "наркомаўскія" сто грам. Такім быў строгі франтавы закон, таму замест гарэлкі прапаноўвалі цукар.

"Неяк раз атрад дзядулі спыніўся на начлег у пуні: пераначавалі і на наступны дзень адправіліся далей. Прайшлі паўдня, і дзядуля выявіў, што страціў медаль. Ногі падкасіліся, у вачах пацямнела, і ён стаў упрошваць камандзіра, каб той дазволіў вярнуцца" , - успамінае Кавалёў.

Камандзір адпусціў маладога байца, а той на каленках абпоўзаў злашчасную пуню і на сабе адчуў сэнс выказвання "шукаць іголку ў стозе сена". Медаль знайшоўся і зараз захоўваецца ва ўнукаў: сярод вялікай колькасці "прыгожых і бліскучых" ордэнаў гэтая ўзнагарода - самая дарагая і каштоўная.