Дзень Перамогі

Перамога.Sputnik: гісторыі вайны, якіх не было ў падручніках

Анлайн-праект Sputnik, у якім сабраны малавядомыя гісторыі пра вайну, дапаможа лепш зразумець гэты перыяд жыцця Беларусі і беларусаў.
Sputnik
Анлайн-праект Sputnik, у якім сабраны малавядомыя гісторыі пра вайну, дапаможа лепш зразумець гэты перыяд жыцця Беларусі і беларусаў.
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь не магло застацца ў баку ад сямідзесяціпяцігоддзя вызвалення Беларусі.
Складана знайсці тых, хто не ведае, як моцна закранулі Беларусь падзеі тых гадоў. Гэтак жа як і складана сустрэць тых, хто ведае поўную гісторыю вайны. Агенства запусціла спецпраект Перамога.Sputnik, каб распавядаць малавядомыя факты аб гэтым трагічным перыядзе гісторыі.
Жыццё камандзіра партызанскага злучэння Васіля Каржа, праўдзівая гісторыя лагера смерці Трасцянец, ваенны перыяд у біяграфіі Пятра Машэрава - усё гэта можна прачытаць у нашых лангрыдах.
Незвычайныя героі - сваякі зяця Дональда Трампа, "партызаны Кушняры" і звычайныя героі, ветэраны, многіх з якіх мы кожны год бачым на парадзе Перамогі - нас цікавяць усе, хто прайшоў вайну. І гісторыя тых ветэранаў, хто кажа пра сябе сціпла - "просты салдат", цікавая часам не менш, чым вядомыя імёны таго перыяду.
Але Перамога не толькі ў сеціве, Sputnik таксама праводзіць афлайн-мерапрыемствы. Мы прапануем паглядзець на выставу ўнікальных здымкаў ваенных карэспандэнтаў ў адным з найбуйнейшых менскіх ГЦ. Акрамя таго, Sputnik прадставіў усім жадаючым магчымасць бясплатна адправіць паштоўку праз нашу "палявую пошту". З вас толькі добрыя словы на паштоўцы, а мы даставім яе ў любую кропку свету.