Сабаленка прайграла ў Мадрыдзе расіянцы з другой сотні

Ва ўпартай барацьбе, якая доўжылася амаль дзве гадзіны, у наступны круг выйшла расійская тэнісістка Святлана Кузняцова.
Sputnik

МІНСК, 4 мая - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленкоа (№10 у рэйтынгу WTA) пацярпела паражэнне ў першым раўндзе турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе, паведамляе Sputnik.

На старце спаборніцтваў саперніцай беларускі была расіянка Святлана Кузняцова (109). Сустрэча завяршылася перамогай прадстаўніцы Расіі - 7:5, 6:4. Матч працягваўся адну гадзіну 53 хвіліны. У ходзе паядынку Сабаленкоа здзейсніла 15 двайных памылак.

Сёння на грунтавыя корты Мадрыда выйдуць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі: спачатку Аляксандра Сасновіч (34) пазмагаецца з эстонкай Анэт Кантавэйт (14), а затым Вікторыя Азаранка (50) - з расіянкай Дар'яй Касаткінай (21).