Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Мадрыдзе

Беларуска абыграла першую ракетку Расіі на старце турніру - для гэтага ёй спатрэбілася адна гадзіна 45 хвілін.
Sputnik

МІНСК, 4 мая - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№50 у рэйтынгу WTA) атрымала перамогу ў першым крузе турніру Madrid Open, паведамляе Sputnik.

Сабаленка прайграла ў Мадрыдзе расіянцы з другой сотні

У 1/32 фіналу экс-першая ракетка свету сустракалася з расіянкай Дар'яй Касаткінай (21). Беларуска абыграла саперніцу ў двух сэтах 7:5, 6:4.

Саперніца Азаранкі вызначыцца крыху пазней у супрацьстаянні амерыканкі Слоан Стывенс і таго, хто пройдзе кваліфікацыю.

Раней у суботу няўдала правяла свой стартавы паядынак на турніры першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (10) - яна саступіла расіянцы Святлане Кузняцовай (109).

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№34 у рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/16 фіналу турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе.