Напярэдадні Дня Перамогі Sputnik бярэ на сябе абавязкі "палявой пошты".
У вайну лісты з фронту перасылалі бясплатна, і гэтую традыцыю Sputnik узяў на ўзбраенне. З вас - толькі цёплыя словы для адрасата, а дастаўку мы бярэм на сябе. Адправіць паштоўку можна ў любую кропку свету.
Паштоўкі аформлены ў выглядзе знакамітага франтавога трохкутніка. Канвертаў у вайну было не дастаць, таму з фронту часцей атрымлівалі менавіта складзеныя трохкутнікам лісточкі паперы. Марка для такіх лістоў была не патрэбна.
З 5 па 9 мая адправіць паштоўку можна будзе ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а 9 мая палявая пошта пачне працу ў ГЦ Galleria.
Палявая пошта Sputnik напярэдадні Дня Перамогі пачне працаваць ужо ў другі раз. Год таму мы адправілі некалькі тысяч лістоў у 33 краіны свету, прычым сярод іх былі не толькі чаканыя краіны-суседзі. Трохкутнікі паляцелі ў Калумбію, Аргенціну, Венесуэлу, Катар, Саудаўскую Аравію і нават Японію.